Стартуе Пяты Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!

23.04.2014

Автор: Денис Столбов
Комментариев: 0

22 красавіка стартуе Пяты, юбілейны, Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! Фестываль традыцыйна будзе прадстаўлены ў новай канцэпцыі, а менавіта: Думай глабальна – дзейнічай лакальна!

Карыстаючыся гэтым трэндавым лозунгам, Фестываль AD.NAK! сёлета абвяшчае: "Трэба так! Дбай пра сваё – не прагадаеш!"

Генеральным партнёрам Фестывалю ў гэтым годзе выступіла кампанія velcom. Дзякуючы такой падтрымцы пераможцы намынацый і конкурсаў Фестывалю атрымаюць каштоўныя прызы.

Як заўсёды, Аргкамітэт Фестывалю AD.NAK! робіць акцэнт на прыцягненні да ўдзелу перш за ўсё маладых талентаў, для якіх у пачатку прафесійнага шляху вельмі важная практычная рэалізаванасць сваіх працаў. Таму ўдзельнікам прапанаваная багатая і разнастайная конкурсная праграма, дзе канкурсанты змогуць паказаць свае прафесійныя здольнасці ў стварэнні рэкламы розных фарматаў – білборды і постары, інфаграфіка, аўдыёрэклама, сувенірная прадукцыя, а таксама стварэнне айдэнтыкі брэндаў і гандлёвых марак.

Прыём працаў да ўдзелу ў намінацыях і конкурсах пятага Фестывалю AD.NAK! распачынаецца 22 красавіка. Дэдлайн прыёму работ прызначаны на 9 чэрвеня. А фінальная частка Фестывалю – урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў з папярэдняй адметнай адукацыйнай праграмай – пройдзе 27 чэрвеня ў Мінску.

Сёлетні Фестываль AD.NAK! будзе прасякнуты ідэяй высокай каштоўнасці мясцовай камунікацыйнай глебы, якую можна развіць пры дапамозе новых сучасных фарматаў – воркшопаў і інтэнсіваў. У гэтым годзе арганізатары вырашылі правесці некалькі 2-дзённых воркшопаў, у межах якіх удзельнікі здолеюць стварыць і паказаць больш якасныя і арыгінальныя ідэі. Адукацыйна-практычныя мерапрыемствы пройдуць напрыканцы траўня – у пачатку чэрвеня пад куратарствам вядомых спецыялістаў рэкламна-камунікацыйнага рынку, пасля якіх удзельнікі будуць абараняць перад найбольш дасведчанымі беларускімі рэкламістамі свае працы. Найбольш старанныя аўтары і стануць пераможцамі сёлетніх конкурсаў.

Для ахвотных стаць прафесіяналамі рэкламнай і камунікацыйнай галіны варта быць пільнымі і дбаць пра тэрміны.

"Мы вырашылі першымі з усіх статусных рэкламных фестываляў увесці ў актыўны ўжытак такі конкурсны фармат, як воркшоп. Аднак удзельнікі гэтага фармату  адначасова з'яўляюцца ўдзельнікамі адпаведнага конкурсу, і аўтары найлепшых праектаў атрымаюць прызы і магчымасці практычнай рэалізацыі сваіх ідэй, – адзначыў Сяргей Скараход, кіраўнік праекта Marketing.by, які выступае арганізацыйным партнёрам AD.NAK! – Дзякуючы такому падыходу арганізатары Фестывалю разлічваюць на большы прафесійны ўзровень конкурсных работ. Трэба таксама адзначыць, што ўдзел у воркшопах будзе, натуральна, бясплатны, як і ў астатніх намінацыях і конкурсах AD.NAK!

ADNAK 2014

"Штогод Фестываль AD.NAK! адзначае ўсё большую колькасць якасных і амбітных рэкламных праектаў. У той жа час і колькасць цікавых культурніцкіх праектаў расце. Аднак далёка не ўсе культурніцкія праекты могуць дайсці да свайго спажыўца, ім не хапае камунікацыі. І Фестываль – гэта тая пляцоўка, якая дае магчымасць адбудаваць гэтую камунікацыю, “пасябраваць” культуру і бізнес, культуру і маркетынг, узбагачаючы адно аднаго. Мы мяркуем, што дбаць пра сябе, сваю зямлю, сваю культуру – гэта найлепшы спосаб быць цікавым для іншых у сучасным глабалізаваным свеце", – кажа Ніна Шыдлоўская, каардынатарка грамадскай культурніцкай кампаніі "Будьма беларусамі!", якая з’яўляецца ініцыятарам правядзення Фестывалю AD.NAK!

ADNAK 2014

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэл.:

+375 29 177-0121, 29 755-1434.
adnak@budzma.org

© ADline.by

Написать комментарий

Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Пожалуйста, авторизуйтесь или зарегистрируйтесь

Сейчас обсуждают в галерее | в журнале

levseverov levseverov Креативная рекламная кампания Салона мебели и аксессуаров «Сквирел»
Вообще удивился как всё продумано. Большое спасибо http://xn--80adcbahqiatn9actk1b7d.xn--p1ai развить бизнес в этом направлении поможет ваша информация.
Georgy Horov Georgy Horov Хороший сайт – успешное развитие бизнеса
И нужно не забывать о продвижении сайта потом.
Есть много платных способов, но также и бесплатных, и многие бесплатные не менее эффективны чем платные.
К примеру размещение компаний в каталогах, справочниках различных, а оттуда можно получить хороший поток посетителей.
В интернете достаточно таких площадок, вот к примеру информационный портал о компаниях Думки Бай
Размещение там бесплатное, а платно доступен более широкой функционал по рекламе.
Georgy Horov Georgy Horov Эффективная реклама, которая не требует никаких затрат
Так же в наше время нужно обязательно использовать рекламу в интернете.
Это создаст узнаваемость бренда и дополнительный поток клиентов с наименьшими затратами.
Можно поискать в интернете агентства, а можно поработать напрямую с площадками.
Вот к примеру реклама на информационном портале честных отзывов и приемлемая цена. Там достаточно широкие возможности по рекламы.
Павел Павел Наружная реклама от агентства «Вираж»
Если потребуются услуги наружной рекламы в Москве. обращайтесь в РПК Сайн Систем
Smit Smit Как продать свои рисунки в интернете?
Мне это тоже было интересно. Ведь хочется и фотографии попродавать.